Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праблемы з PayPal у Беларусі працягнуцца да кастрычніка


PayPal
PayPal

Вядомая служба онлайн-плацяжоў некарэктна працуе ў краіне ўжо некалькі дзён.

Шэраг беларусаў яшчэ на мінулым тыдні заўважыў праблемы з аплатнай службай PayPal. У службе падтрымкі адказалі на пытаньне аб немагчымасьці праводзіць плацяжы і зьдзяйсьняць пакупкі з прывязанай карткай, піша Onliner. У службе пацьвердзілі, што праблема сапраўды зафіксаваная ў часткі карыстальнікаў зь Беларусі і ўжо знаходзіцца на разглядзе тэхнічнага аддзелу.

Паводле інфармацыі падтрымкі, чаканы тэрмін разьвязаньня праблемы — 6 кастрычніка 2025 году. Да гэтага моманту карыстальнікам рэкамэндуюць часова карыстацца альтэрнатыўнымі спосабамі аплаты.

Раней пра праблемы PayPal напісаў таксама партал MyFin. Той зьвярнуўся ў беларускія банкі, каб удакладніць пытаньне. Высьветлілася, што «Тэхнабанк» і «БСБ Банк» вялікіх праблемаў з сыстэмай ня маюць. У «Тэхнабанку», аднак, адзначылі, што трымальнікі картак Visa праводзяць плацяжы без праблемаў, цяжкасьці былі толькі ў карыстальнікаў Mastercard. Таксама ў названых банках запэўнілі, што ня маюць абмежаваньняў па плацяжах сваімі карткамі паводле сыстэмы.

PayPal — сыстэма аплаты, створаная пры юрыдычнай асобе ў Злучаных Штатах. Прататып сыстэмы стварылі яшчэ ў 1998 годзе. Служба дазваляе фі нансавыя апэрацыі ў 25 валютах і працуе ў 190 краінах сьвету. У сакавіку 2022 году PayPal спыніў прыём новых кліентаў у Расеі і заявіў пра спыненьне працы ў гэтай краіне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG