Як паведаміў Трамп, тэма абмяркоўвалася падчас візыту Пуціна на Аляску. «У нас больш за ўсё ядзернай зброі, — сказаў Трамп, — Расея на другім месцы, Кітай на трэцім. Яны моцна адстаюць ад нас, але дагоняць ужо празь пяць гадоў». Дыялёг з Пуціным ён назваў «добрым», заявіўшы, што добрай аказваецца «кожная размова» з прэзыдэнтам Расеі.
Перад паездкай у Анкарыдж 14 жніўня прэзыдэнт Расеі расказаў перад Саветам бясьпекі, што можа ўключыць у магчымую ўгоду аб Украіне пытаньні ядзернай зброі, якія будуць абмяркоўвацца з Трампам. Паводле Пуціна, выхад на «дамоўленасьці ў галіне кантролю над стратэгічнымі наступальнымі ўзбраеньнямі» магчымы ў далейшых перамовах з Вашынгтонам.
У 2026 годзе заканчваецца тэрмін апошняе дамовы аб кантролі над ядзернымі ўзбраеньнямі паміж ЗША і Расеяй. Пагадненьне выконваецца толькі часткова — Масква заявіла, што прыпыняе ўдзел у ім пасьля пачатку ўварваньня ва Украіну.
Паводле дамовы, ЗША і Расея могуць трымаць у гатовым да ўжываньня стане ня больш за 1550 ядзерных боезарадаў кожны бок. Носьбітаў ня больш за 700. Дамова не ахоплівае стратэгічных узбраеньняў іншых краін, у тым ліку Кітаю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Каля 90% прадпрыемстваў расейскага ВПК будуць пад абстрэлам». Што вядома пра ўкраінскую ракету «Флямінга». ВІДЭА