Урад Беларусі працягнуў забарону на ўвоз некаторых тавараў зь Літвы

Ілюстрацыйнае фота

Забарона датычыць 12 катэгорыяў тавараў.

Пастанову аб працягу забароны апублікавалі на Нацыянальным праўным партале Беларусі.

У Беларусі забаранілі перамяшчэньне шэрагу тавараў праз пункты пропуску на мяжы зь Літвой з 1 красавіка 2024 году. Потым забарону працягвалі, на гэты момант яна дзейнічае да красавіка 2026 году.

Перш забарона датычыла вады, піва, віна, сусла вінаграднага, вэрмуту, зброджаных напояў, сьпірытусу, воцту, шынаў і апонаў, а таксама адзеньня і іншых ужываных вырабаў. Агулам 12 катэгорыяў тавараў.

У сакавіку 2025 году сьпіс скарацілі і прыбралі зь яго тавары сэканд-гэнд. Тады ж зьнялі абмежаваньне на перамяшчэньне гэтых тавараў празь Беларусь транзытам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Літве перад вучэньнямі «Захад-2025» закрылі паветраную прастору ўздоўж мяжы зь Беларусьсю