Дата дня
1990 — уступіў у сілу Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь.
Вярхоўны Савет БССР 11-га скліканьня прыняў Закон аб мовах, які павінен быў спыніць татальную русыфікацыю Беларусі, 26 студзеня 1990 году. 332 дэпутаты падтрымалі закон, 27 прагаласавалі супраць і 9 устрымаліся.
На беларускую мову цягам 10 гадоў мела перайсьці камунікацыя ў дзяржаўных структурах, канцылярыі, судах. Больш хутка беларуская мела стаць мовай сярэдняй адукацыі, мэдыя і рэклямы. На беларускую мову пераводзіліся дзіцячыя садкі. У дакумэнце замацоўвалася беларуская мова выкладаньня ва ўнівэрсытэтах і каледжах.
Расейская мова заставалася мовай міжнацыянальных зносінаў.
Чытайце падрабязна: 30 гадоў таму прынялі Закон аб мовах, які апярэдзіў незалежнасьць БеларусіГэты дзень у гісторыі
1435 — у бітве пад Вількамірам літоўска-польскія войскі перамаглі армію Сьвідрыгайлы і нанятых ім крыжакоў.
1827 — у Расейскай імпэрыі забаронена прымаць сялянаў у вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы.
1870 — француска-пруская вайна: францускія войскі разьбітыя пад Сэданам, імпэратар Напалеон III узяты ў палон.
Напалеон ІІІ і Ота фон Бісмарк пасьля паразы францускай арміі ў бітве пад Сэданам, карціна Вілема Кампгаўзэна
1906 — у Вільні выйшла пеpшая легальная белаpyская газэта «Hаша доля», дзе вершам «Наш родны край» пазначыў свой літаратурны дэбют Якуб Колас.
Першы нумар газэты "Наша доля"
1939 — нападам нацысцкай Нямеччыны на Польшчу пачалася Другая сусьветная вайна.
1961 — у Бялградзе пачалася першая канфэрэнцыя Руху недалучэньня.
1969 — у Лібіі Муамар Кадафі зрынуў караля Ідрыза I.
Муамар Кадафі, 1975 год
1983 — савецкія вайскоўцы зьбілі паўднёвакарэйскі «Боінг», які перасек паветраную прастору СССР. Загінулі ўсе 269 пасажыраў.
1985 — знойдзены карабель «Тытанік», які патануў у 1912 годзе.
1995 — Берасьцейскі пэдагагічны інстытут ператвораны ва ўнівэрсытэт.
2004 — захоп закладнікаў у Бэслане (Расея).
2009 — спыніла трансьляцыі Беларуская служба «Радыё Швэцыя».
У гэты дзень нарадзіліся
1835 — Юзаф Каліноўскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863–1864 гадоў на тэрыторыі Літвы і Беларусі.
1853 — Міхал Фэдэроўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.
1900 — Сымон Баранавых, беларускі празаік.
1913 — Масей Сяднёў, беларускі празаік і паэт.
Масей Сяднёў
1928 — Расьціслаў Лапіцкі, адзін з кіраўнікоў паваеннага антысавецкага Супраціву 1940-х, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.
1934 — Уладзіслаў Даркевіч, беларускі археоляг, гісторык.
1942 — Іван Басюк, беларускі гісторык.
У памяці
2000 — Яўген Шмыгалёў, інжынэр, адзін з аўтараў артыкула «Курапаты — дарога сьмерці».