Вялікі апоўзень у Судане заваліў горную вёску, загінулі прынамсі тысяча чалавек

Месца ў Судане, дзе адбыўся апоўзень. 1 верасьня 2025 году

Выжыў толькі адзін жыхар вёскі.

Апоўзень адбыўся пасьля некалькіх дзён моцных дажджоў, якія спустошылі вёску Тарасін у раёне Джэбэль-Мара ў Судане.

Як паведаміла агенцтва AFP, пра трагедыю паведаміла паўстанцкая групоўка — Рух вызваленьня Судану (SLM) на чале з Абдулвахідам аль-Нурам, якая кантралюе гэты раён Судану.

«Паводле папярэдняй інфармацыі, усе жыхары вёскі загінулі, іх больш чым 1000 чалавек, і толькі адзін чалавек выжыў», — заявіла групоўка, назваўшы апоўзень «маштабным і разбуральным».

Паўстанцы зьвярнуліся ў ААН і іншыя гуманітарныя арганізацыі па дапамогу ў пошуку целаў загінулых, якія ўсё яшчэ застаюцца пад гразёю і абломкамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускія пілёты здолелі выехаць з Судану. Іх самалёт разьбілі падчас спробы вайсковага перавароту