Як вынікае з афіцыйнага паведамленьня ведамства, гарэў дах галерэі на плошчы 4 квадратныя мэтры. На месцы працавалі 4 аўтацыстэрны.
«Ніхто не пацярпеў. [...] Інцыдэнт не паўплываў на работу прадпрыемства», — адзначылі ў МНС. Цяпер высьвятляюць прычыны пажару.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва не разглядае дасудовага аднаўленьня транзыту беларускіх угнаеньняўНа «Гродна Азот» на дзень спынілі цэх «Аміяк-3»
На прадпрыемстве «Гродна Азот» паведамілі, што ўдзень 3 верасьня адбылося спыненьне цэху «Аміяк-3» праз спыненьне падачы паветра на стадыю рыформінга цэху.
«Усе сыстэмы, адказныя за спыненьне цэху, адпрацавалі штатна. Плянавы пуску цэху будзе зьдзейсьнены цягам сутак. У пэрыяд правядзеньня пускавых апэрацый будзе заўважна полымя факельнай устаноўкі», — адзначаецца ў паведамленьні.
На прадпрыемстве падкрэсьлілі, што «падстаў і нагоды для занепакоенасьці ў жыхароў горада няма». Але дагэтуль няма афіцыйнага пацьвярджэньня аб запуску працы гэтага цэху. Раней яго неаднаразова спынялі праз «тэхналягічныя прычыны».
А некалькі дзён таму, 29 жніўня, у кацельным цэху філіялу «Завод Хімвалакно» выбухнуў паравы кацёл пры распальваньні яго гарэлкі, пацярпелі два супрацоўнікі, іх шпіталізавалі. Паводле гэтага факту пачалі сьледзтва сілавыя структуры.
На прадпрыемстве сьцьвярджаюць, што інцыдэнт не паўплываў на працу і тэхналягічныя працэсы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэфіцыт кадраў, звышсакрэтнасьць і кнопачныя тэлефоны для супрацоўнікаў. Як жыве «Гродна Азот» пасьля пратэстаў і ўзломаў