Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Лісабоне разьбіўся фунікулёр, 15 чалавек загінулі. Улады Партугаліі абвясьцілі дзень жалобы


На месцы трагедыі з фунікулёрам у Лісабоне
На месцы трагедыі з фунікулёрам у Лісабоне

Знакаміты фунікулёр «Глёрыя» сышоў з рэек 3 верасьня.

У выніку трагедыі загінулі 15 чалавек, яшчэ 18 параненыя. Лісабонская пракуратура пачала расьсьледаваньне здарэньня.

Фунікулёр сышоў з рэек у раёне праспэкту Свабоды і ўрэзаўся ў жылы дом. Паводле зьвестак экстраных службаў, як піша France24, усіх ахвяр, у тым ліку некаторых іншаземцаў, ужо выцягнулі з-пад абломкаў.

Ратавальныя работы працягваліся ўначы.

Апэратар грамадзкага транспарту гораду заявіў, што выканаў «усе пратаколы тэхнічнага абслугоўваньня». Прамежкавае абслугоўваньне ажыцьцяўляецца кожныя два гады і праводзілася ў 2024-м, а агульнае абслугоўваньне — кожныя чатыры гады.

Турысты і жыхары Лісабону карыстаюцца фунікулёрамі, каб перамяшчацца па стромкіх узгорках сталіцы, а квадратны жоўты цягнічок — часты сувэнір, які прывозяць з сабою госьці партугальскай сталіцы.

«Глёрыя» ўпершыню ўвайшла ў эксплюатацыю ў 1885 годзе, а да электрычнасьці падключылася ў 1915 годзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG