Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў аб затрыманьні падазраванага ў забойстве колішняга сьпікера парлямэнту Андрэя Парубія.
Мясцовая паліцыя паведаміла, што стральба адбылася ў Сыхаўскім раёне Львова. У выніку атрыманых раненьняў Андрэй Парубій загінуў на месцы.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў закон «Аб асновах дзяржаўнай палітыкі нацыянальнай памяці ўкраінскага народу». Ключавой навіной гэтага дакумэнта стала афіцыйнае замацаваньне паняцьця «рашызм» на дзяржаўным узроўні.
Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Кіт Келаг заявіў, што нядаўнія ўдары Расеі па Кіеве «пагражаюць міру, якога прагне прэзыдэнт ЗША».
Пасьля таго як новы прэзыдэнт краіны Караль Наўроцкі наклаў вэта на закон, датычны Ўкраіны, пайшлі чуткі, што Варшава спыніць падтрымку спадарожнікавага інтэрнэту, надзвычай важнага для ўкраінскага фронту.
На сакрэтным прадпрыемстве ва Ўкраіне распрацавалі новую крылатую ракету, якую неафіцыйна назвалі «Флямінга».
Народныя дэпутаты прапануюць Вярхоўнай Радзе дазволіць мужчынам ва ўзросьце да 25 гадоў выяжджаць за мяжу падчас вайны.
Вашынгтон і яго эўрапейскія саюзьнікі працягваюць абмеркаваньне гарантый бясьпекі Ўкраіны пасьля магчымага заключэньня пагадненьня аб завяршэньні расейска-ўкраінскай вайны.
Кіеў разглядае магчымасьць часовага спыненьня ваенных дзеяньняў па цяперашняй лініі фронту, але не прызнае акупаваныя тэрыторыі расейскімі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў аб пасьпяховым выпрабаваньні ракеты «Флямінга» ўласнай вытворчасьці, якою можна пацэліць за 3000 кілямэтраў.
Эўрапейскія лідэры маюць намер падтрымаць прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага ў час сустрэчы ў Вашынгтоне з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам, якая мае адбыцца ў панядзелак, 18 жніўня.
Рашэньне аб новых санкцыях супраць расейскага вайскова-прамысловага комплексу і яго партнэраў прыняла 16 жніўня Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны.
Намесьнік начальніка Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны, сябраў украінскай перамоўнай дэлегацыі ў Стамбуле Вадзім Скібіцкі мяркуе, што Расея ня можа забясьпечыць вялікую вайсковую прысутнасьць у Беларусі.
«Украінскія войскі самі не пакінуць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласьцей, якія застаюцца пад іх кантролем», — заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў аўторак вечарам падчас размовы з журналістамі за тры дні да сустрэчы на Алясцы Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна.
Белы дом заявіў у аўторак, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пагадзіўся сустрэцца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным пасьля таго, як Пуцін папрасіў аб гэтым.
Украіна можа пагадзіцца спыніць баявыя дзеяньні і саступіць тэрыторыі, якія ўжо ўтрымлівае Расея, у рамках мірнага пляну, які падтрымлівае Эўропа, піша ў аўторак The Daily Telegraph.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на прэс-канфэрэнцыі ў Вашынгтоне заявіў, што галоўная мэта яго маючых адбыцца перамоваў з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным — спыніць вайну ва Ўкраіне.
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц анансаваў анлайн-перамовы з Дональдам Трампам і Ўладзімірам Зяленскім 13 жніўня — за два дні да заплянаванай сустрэчы Трампа і Уладзіміра Пуціна на Алясцы, піша DW.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны адсочваюць інфармацыю аб перакіданьні расейскіх войскаў для ўдзелу ў супольных вучэньнях «Захад-2025», якія адбудуцца ў верасьні.
Расейскі лідэр Уладзімір Пуцін заявіў, што Аб’яднаныя Арабскія Эміраты могуць быць «адным з прымальных месцаў» для яго сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Кабінэт Міністраў Украіны ўхваліў праект закону аб спыненьні дзеяньня, выхад і дэнансацыю міжнародных дагавораў Украіны, падпісаных з урадамі Расеі, Беларусі і ў рамках Садружнасьці незалежных дзяржаў.
У Службе вонкавай выведкі Ўкраіны мяркуюць, што найбліжэйшым часам у складзе Міністэрства замежных справаў Беларусі і, адпаведна, у кіраўніцтве дыпляматычных прадстаўніцтваў краіны адбудуцца ратацыі.
Аляксандр Лукашэнка на гэты момант ня згодны даць Расеі калідор для паўторнага наступу на Украіну з поўначы, такое меркаваньне выказаў начальнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі ўкраінскага Міністэрства абароны Кірыл Буданаў.
У той жа час у Дзяржаўнай міграцыйнай службе Ўкраіны не паведамілі, ці выправоджвалі беларусаў менавіта ў Беларусь.
Урад Расеі распарадзіўся афіцыйна закрыць ад 1 жніўня 20 пунктаў пропуску, якія дзейнічалі раней па пагадненьні з Украінай.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак заявіў, што скароціць дадзены ім раней Расеі тэрмін 50 дзён на дасягненьне мірнага пагадненьня з Украінай.
Украінскія войскі пасьпяхова сарвалі спробу арміі Расеі прасунуцца наперад углыб Сумскай вобласьці. Пра гэта паведаміў Галоўнакамандуючы Ўзброенымі Сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі падчас дакладу прэзыдэнту Ўладзіміру Зяленскаму.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну загінулі як мінімум 120.343 расейскія вайскоўцы, гаворыцца ў зводцы ВВС, складзенай сумесна з «Медиазоной» і групай валянтэраў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі, які раней падпісаў спрэчны закон, унёс у Вярхоўную Раду новы законапраект аб паўнамоцтвах антыкарупцыйных органаў.
Украінскі бок паведаміў пра вяртаньне цяжкапараненых і цяжкахворых абаронцаў, сярод якіх многія правялі ў палоне больш за 3 гады.
У пачатку ліпеня генэральны сакратар NATO Марк Рутэ заявіў, што Расея за тры месяцы вырабляе ўтрая больш боепрыпасаў, чым усе краіны – удзельніцы альянсу за год. Гэта значыць, што фактычна РФ мае 12-разовую перавагу ў вытворчасьці боепрыпасаў.
Расейская газэта «Комсомольская правда» апублікавала артыкул пра магчымы напад Эўразьвязу на Расею ў 2027. У якасьці экспэртаў выкарысталі зьвязаных зь Беларусьсю людзей.
Дэпутаты Вярхоўнай Рады рыхтуюць зварот у Канстытуцыйны суд.
Вярхоўная Рада Ўкраіны ўхваліла праект закону, які абмяжоўвае незалежнасьць двух антыкарупцыйных структур — Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро (НАБУ) і Спэцыялізаванай антыкарупцыйнай пракуратуры (САП).
У басэйне жылога комплексу Cala Alta у іспанскім Вільяхаясе знайшлі мёртвым былога супрацоўніка Дэпартамэнту па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю МУС Украіны Ігара Грушэўскага, паведамляе El Español са спасылкай на крыніцы.
У ліпені 1989 году быў пакараны смерцю 64-гадовы ўкраінец. Ён быў апошнім чальцом Украінскай паўстанцкай арміі, якога пакаралі смерцю савецкія ўлады.
Аляксандар Вусік, як паведамляецца, заробіць 132 мільёны даляраў у баі з брытанскім баксэрам Дэніэлем Дзюбуа. Гэта адзін з самых буйных ганарараў у гісторыі боксу. Па фотаздымках зь дзяцінства і кар'еры Вусіка можна прасачыць яго шлях ад беднай украінскай сям'і да легендарнага статусу сёньня.
Раман Бясьсмертны, які працаваў надзвычайным і паўнамоцным паслом Украіны ў Беларусі, перакананы, што зьмены ў Беларусі залежаць ад таго, як хутка і рашуча Ўкраіна пераадолее расейскую агрэсію.
Злучаныя Штаты паведамілі Швайцарыі пра затрымку паставак зэнітна-ракетных комплексаў Patriot, паколькі прыярытэтам зьяўляецца ўмацаваньне супрацьпаветранай абароны Ўкраіны. Пра гэта 17 ліпеня абвясьціла Міністэрства абароны Швайцарыі.
Дэпутаты Вярхоўнай рады Ўкраіны падтрымалі прапанаваную Ўладзімірам Зяленскім кандыдатуру на пасаду кіраўніка ўраду.
У вонкавай выведцы Ўкраіны перакананыя, што беларуская эканоміка «дэградуе».
Вярхоўная Рада Ўкраіны прагаласавала за адстаўку прэм’ер-міністра Дзяніса Шмыгаля і ўсяго Кабінэту міністраў.
Прэмʼер-міністар Украіны Дзяніс Шмыгаль 15 ліпеня абвясьціў аб сваёй адстаўцы. Ён паведаміў пра гэта ў сваім акаўнце ў Telegram.
15 ліпеня прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зеленскі падпісаў закон, які рэгулюе пытаньні множнага грамадзянства.
У размове Трамп сказаў, што Украіна павінна ціснуць на Пуціна ўдарамі ня толькі па Маскве, але і па Санкт-Пецярбургу, сьцьвярджае выданьне.
Да завяршэньня судовага працэсу грамадзянін Беларусі застаецца на тэрыторыі Ўкраіны.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі сустрэўся ў панядзелак са спэцыяльным прадстаўніком прэзыдэнта ЗША Кітам Келагам, які раніцай 14 ліпеня прыбыў на цягніку ў Кіеў.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прапанаваў Юліі Сьвірыдзенцы, якая цяпер працуе першым віцэ-прэм’ерам, ачоліць урад.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Малюк заявіў, што ў часе спэцыяльнай апэрацыі ў Кіеўскай вобласьці застрэлілі жанчыну і мужчыну, адказных за забойства палкоўніка СБУ Івана Вароніча.
Загрузіць яшчэ