Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Колькасьць ахвяраў расейскага ўдару па Кіеве — 21 чалавек; Келаг: гэта пагроза міру, якога прагне Трамп


Разбураны расейскай ракетай шматпавярховік у Кіеве
Разбураны расейскай ракетай шматпавярховік у Кіеве

Спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Кіт Келаг заявіў, што нядаўнія ўдары Расеі па Кіеве «пагражаюць міру, якога прагне прэзыдэнт ЗША».

Уначы 28 жніўня Ўкраіну атакавалі каля 600 расейскіх бесьпілётнікаў і 31 ракета. Загінуў 21 чалавек, у тым ліку чацьвёра дзяцей. Яшчэ 52 атрымалі раненьні. У Кіеве ракета трапіла ў пяціпавярховік, разбураныя жылыя дамы, пацярпелі офісы прадстаўніцтваў ЭЗ і Вялікай Брытаніі, а таксама рэдакцыя ўкраінскай службы Радыё Свабода.

Кіт Келаг назваў гэтыя ўдары «абуральнымі нападамі» і падкрэсьліў, што яны ставяць пад пагрозу мірныя ініцыятывы, якія прасоўвае Дональд Трамп.

«Мінулай ноччу Расея ўчыніла другую паводле маштабу паветраную атаку ў гэтай вайне, выкарыстаўшы 600 бесьпілётнікаў і 31 ракету. Цэлі? Не салдаты і зброя, а жылыя раёны ў Кіеве — былі ўзарваныя цывільныя цягнікі, офісы місіяў ЭЗ і Вялікай Брытаніі, а таксама мірныя жыхары.

Гэтыя абуральныя напады пагражаюць міру, якога дамагаецца прэзыдэнт ЗША», — напісаў Кіт Келаг у сетцы Х.

Удары па Кіеве выклікалі абурэньне і ў Эўропе. Старшыня Эўракамісіі Урзуля фон дэр Ляен асудзіла атаку і паабяцала максымальны ціск на Маскву.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG