Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп расказаў пра абмеркаваньне з Пуціным скарачэньня ядзерных арсэналаў


Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін
Дональд Трамп і Ўладзімір Пуцін

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў, што абмяркоўваў пытаньне ядзернага раззбраеньня з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. Паводле яго, лідэры маюць намер далучыць да дыялёгу Кітай.

Як паведаміў Трамп, тэма абмяркоўвалася падчас візыту Пуціна на Аляску. «У нас больш за ўсё ядзернай зброі, — сказаў Трамп, — Расея на другім месцы, Кітай на трэцім. Яны моцна адстаюць ад нас, але дагоняць ужо празь пяць гадоў». Дыялёг з Пуціным ён назваў «добрым», заявіўшы, што добрай аказваецца «кожная размова» з прэзыдэнтам Расеі.

Перад паездкай у Анкарыдж 14 жніўня прэзыдэнт Расеі расказаў перад Саветам бясьпекі, што можа ўключыць у магчымую ўгоду аб Украіне пытаньні ядзернай зброі, якія будуць абмяркоўвацца з Трампам. Паводле Пуціна, выхад на «дамоўленасьці ў галіне кантролю над стратэгічнымі наступальнымі ўзбраеньнямі» магчымы ў далейшых перамовах з Вашынгтонам.

У 2026 годзе заканчваецца тэрмін апошняе дамовы аб кантролі над ядзернымі ўзбраеньнямі паміж ЗША і Расеяй. Пагадненьне выконваецца толькі часткова — Масква заявіла, што прыпыняе ўдзел у ім пасьля пачатку ўварваньня ва Украіну.

Паводле дамовы, ЗША і Расея могуць трымаць у гатовым да ўжываньня стане ня больш за 1550 ядзерных боезарадаў кожны бок. Носьбітаў ня больш за 700. Дамова не ахоплівае стратэгічных узбраеньняў іншых краін, у тым ліку Кітаю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG