Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: ЗША могуць павялічыць вайсковую прысутнасьць у Польшчы, калі тая захоча


Прэзыдэнты ЗША і Польшчы Дональд Трамп і Караль Наўроцкі ў Белым доме 3 верасьня 2025
Прэзыдэнты ЗША і Польшчы Дональд Трамп і Караль Наўроцкі ў Белым доме 3 верасьня 2025

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Злучаныя Штаты не плянуюць скарачаць свой кантынгент у Польшчы. Ён сказаў пра гэта падчас сумеснай прэс-канфэрэнцыі з прэзыдэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім у Вашынгтоне 3 верасьня.

«Мы разьмесьцім там болей, калі яны захочуць», — сказаў Трамп.

Ён дадаў, што Вашынгтон «вельмі добра» ўзаемадзейнічае з Варшавай.

«У нас ёсьць катэгорыя вельмі асаблівых краін, і Польшча ўваходзіць у гэтую катэгорыю. У нас вельмі асаблівыя адносіны... Мы ніколі ня думалі пра вывад вайскоўцаў з Польшчы. Мы разглядаем гэта зь іншымі краінамі, але мы з Польшчай да канца, мы дапаможам Польшчы абараніцца».

Трамп таксама сказаў, што неўзабаве паразмаўляе з эўрапейскімі лідэрамі, прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім і прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Пры гэтым ён заявіў, што ў яго няма пасланьня для Пуціна, бо ён ведае ягоную пазыцыю:

«Ён павінен прыняць рашэньне. Мы будзем або задаволеныя, або не. Калі не — вы ўбачыце, што адбудзецца», — цытуе прэзыдэнта ЗША брытанскае выданьне The Guardian.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG