Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Rzeczpospolita: Улады Беларусі вядуць актыўныя перамовы з ЗША аб вызваленьні «вялікай колькасьці» палітвязьняў


Дональд Трамп, Аляксандар Лукашэнка, каляж
Дональд Трамп, Аляксандар Лукашэнка, каляж

Пра гэта піша польскае выданьне Rzeczpospolita. Тры незалежныя крыніцы пацьвердзілі выданьню, што зьняволеныя могуць быць вывезеныя ў адну з краін Эўрапейскага Зьвязу.

Такое разьвіцьцё падзеяў выклікае аналёгіі зь Нікарагуа, дзе ў 2023 годзе дыктатар Даніель Артэга дэпартаваў 222 палітвязьні, пазбавіўшы іх грамадзянства, адзначае выданьне.

15 жніўня Дональд Трамп напісаў у сацыяльнай сетцы, што абмеркаваў з Лукашэнкам, сярод іншага, вызваленьне 1300 вязьняў.

22 жніўня сам Лукашэнка выказаўся, што «бандытаў выпускаць ня будзе», але «хочаце паўтары альбо дзьве тысячы? ... Забірайце да сябе».

Лукашэнка даў зразумець, што чакае крокаў ад ЗША, у прыватнасьці, скасаваньня санкцыяў супраць «Белавія» і «Беларуськалію».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG