Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 28 жніўня: затрымалі аднаго з стваральнікаў ювэлірнага брэнду Belaruskicry


Затрыманьні ў Беларусі ў 2020 годзе. Архіўнае фота
Затрыманьні ў Беларусі ў 2020 годзе. Архіўнае фота

Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.

Затрымалі стваральніка ювэлірнага брэнду Belaruskicry Бужылава

Прапагандысты паказалі Ягора Бужылава за кратамі, піша «Наша ніва». Відэа датуецца 29 ліпеня. Падобна, яго зьнялі схаванай камэрай. Падрабязнасьцяў пра месца ўтрыманьня Бужылава не падаюць. Як вынікае з словаў прапагандыста Ігара Тура, сярод іншага, Бужылава абвінавачваюць у «фінансаваньні экстрэмізму» (арт. 361-2 КК).

26 ліпеня стала вядома, што ювэлірны брэнд Belaruskicry у Беларусі прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем». 27 жніўня дзяржаўная тэлевізія паведаміла пра затрыманьне аднаго з удзельнікаў каманды брэнду — дырэктара вытворчасьці Ягора Бужылава. У сюжэце яго паказалі за кратамі, праўдападобна, у ізалятары.

У сюжэце назвалі іншых людзей, зьвязаных з брэндам, і паказалі кадры з іншымі нібыта «ўдзельнікамі схемы», якіх абвінавацілі ў незаконным прадпрымальніцтве і нясплаце падаткаў.

Сілавікі сьцьвярджаюць, што ўпрыгожаньні нібыта зробленыя з пасярэбранай латуні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG