Апоўзень адбыўся пасьля некалькіх дзён моцных дажджоў, якія спустошылі вёску Тарасін у раёне Джэбэль-Мара ў Судане.
Як паведаміла агенцтва AFP, пра трагедыю паведаміла паўстанцкая групоўка — Рух вызваленьня Судану (SLM) на чале з Абдулвахідам аль-Нурам, якая кантралюе гэты раён Судану.
«Паводле папярэдняй інфармацыі, усе жыхары вёскі загінулі, іх больш чым 1000 чалавек, і толькі адзін чалавек выжыў», — заявіла групоўка, назваўшы апоўзень «маштабным і разбуральным».
Паўстанцы зьвярнуліся ў ААН і іншыя гуманітарныя арганізацыі па дапамогу ў пошуку целаў загінулых, якія ўсё яшчэ застаюцца пад гразёю і абломкамі.
Форум