Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Пінску 6-гадовая дзяўчынка выпала з акна


Кадр з ТГ-каналу Сьледчага камітэту Беларусі
Кадр з ТГ-каналу Сьледчага камітэту Беларусі

Як паведамляе Сьледчы камітэт, увечары 1 верасьня ў Пінску 6-гадовая дзяўчынка засталася адна, пакуль маці карміла яе 4-месячную сястру ў суседнім пакоі.

Калі жанчына вярнулася, то ўбачыла адчыненае акно, а ўнізе сваё дзіця, якое ляжала на зямлі. Жыхарка Пінска адразу выклікала хуткую.

Цяпер дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы, яе жыцьцю нічога не пагражае, паведамляе СК.

Двума днямі раней мэдыкам не ўдалося ўратаваць жыцьцё трохгадовага хлопчыка ў Хоцімску. 30 жніўня дзіця выпала з акна пятага паверху і загінула.

Сёлета гэта ўжо 15-е паведамленьне СК пра малых дзяцей, якія падалі з вакна:

  • 8 студзеня. Магілёў — хлопчык 2023 г.н. выпаў з 5 паверху. Загінуў.
  • 7 лютага. Менск — 1,5-гадовы хлопчык выпаў з 15 паверху. Загінуў.
  • 4 сакавіка. Мазыр — 4-гадовы хлопчык выпаў з 9 паверху. Загінуў.
  • 29 сакавіка. Берасьце — 4-гадовы хлопчык выпаў з 4 паверху. Шпіталізаваны.
  • 10 траўня. Смалявіцкі р-н — 5-гадовы хлопчык выпаў з 5 паверху. Цяжкія траўмы, шпіталізаваны.
  • 5 чэрвеня. Горадзенскі р-н — 3-гадовы хлопчык выпаў з 2 паверху. Шпіталізаваны.
  • 5 чэрвеня. Віцебск — 2-гадовы хлопчык выпаў з 10 паверху. Загінуў.
  • 5 чэрвеня. Орша — 8-гадовы хлопчык выпаў з 7 паверху. Загінуў.
  • 11 ліпеня. Магілёў — 1-гадовы хлопчык выпаў з 5 паверху, упаў на кусты. Цяжкія траўмы, шпіталізаваны.
  • 16 ліпеня. Менск — 5-гадовая дзяўчынка выпала з 5 паверху. Стан цяжкі, шпіталізавана.
  • 27 ліпеня. Баранавічы — 6-гадовы хлопчык выпаў з 5 паверху. Выжыў, цяжкія траўмы.
  • 9 жніўня. Менск — хлопчык 1 г. 9 мес. выпаў з 5 паверху. Загінуў.
  • 21 жніўня. Гомель — 9-гадовы хлопчык выпаў з 3 паверху. Цяжкія траўмы, у рэанімацыі.
  • 30 жніўня. Хоцімск — 3-гадовы хлопчык выпаў з 5 паверху. Загінуў.
  • 1 верасьня. Пінск — 6-гадовая дзяўчынка выпала з 2 паверху. Шпіталізавана.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG