Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канцлер Нямеччыны назваў Пуціна «ваенным злачынцам»


Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц
Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц

Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мэрц назваў расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «магчыма самым небясьпечным ваенным злачынцам нашага часу».

Такую характарыстыку Пуціну ён даў у інтэрвію тэлеканалу Sat1, які выйшаў у аўторак, 2 верасьня. Яго цытуе Deutsche Welle.

«Мы павінны добра разумець, як абыходзіцца з ваеннымі злачынцамі. Тут паблажлівасьць недарэчная», — сказаў Мэрц. Нямецкае выданьне Der Spiegel адзначае, што раней ён ужо абвінавачваў Расею ў «найцяжэйшых ваенных злачынствах» у сувязі з вайной ва Ўкраіне, але асабіста Пуціна ваенным злачынцам яшчэ не называў.

У дачыненьні да Пуціна Міжнародным крымінальным судом у Гаазе выдадзены ордэр на арышт па абвінавачаньні ў ваенных злачынствах і злачынствах супраць чалавечнасьці; справа зьвязана зь незаконнай дэпартацыяй украінскіх дзяцей. «Ваенным злачынцам» і «забойцам» называў Пуціна былы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, таксама пра Пуціна выказваўся яшчэ шэраг палітыкаў — аднак далёка не ўсе лідэры краін, якія падтрымліваюць Украіну.

У тым жа інтэрвію Мэрц сказаў, што пакуль Пуцін ня бачыць для сябе прычын імкнуцца да міру з Украінай. На думку канцлера, для гэтага неабходна стварыць «падставы». «У ваенным пляне гэта будзе складана, але ў эканамічным — цалкам магчыма», — падкрэсьліў Мэрц, адзначыўшы, што Расію можна «зьнясіліць» эканамічна, у тым ліку шляхам увядзеньня мытаў супраць яе партнэраў.

Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Дзьмітрый Пяскоў заявіў, што «Мэрц дапусьціў у апошнія гадзіны вельмі шмат нядобрых заяваў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG