Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін зноў заявіў, што сустракацца зь Зяленскім хоча ў Маскве. Украінскі бок адрэагаваў

абноўлена

Уладзімір Пуцін у Кітаі, 3 верасьня 2025
Уладзімір Пуцін у Кітаі, 3 верасьня 2025

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай вынікам яго паездкі ў Кітай, заявіў, што не выключае сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, «калі такая сустрэча будзе добра падрыхтавана».

Ён таксама нагадаў, што Дональд Трамп «прасіў яго правесьці такую сустрэчу». «Я сказаў: „Так, гэта магчыма“. Ну, урэшце, калі Зяленскі гатовы, няхай прыяжджае ў Маскву, такая сустрэча адбудзецца», — заявіў Пуцін.

Пуцін ужо другі раз прапануе Зяленскаму сустрэцца ў Маскве. Першую такую прапанову прэзыдэнт Украіны катэгарычна адпрэчыў.

Падчас прэс-канфэрэнцыі ў Пэкіне Пуцін таксама фактычна даў зразумець, што лічыць бессэнсоўнымі перамовы зь цяперашнім палітычным кіраўніцтвам Украіны, бо тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Уладзіміра Зяленскага ўжо нібыта мінуў.

Міністар замежных спраў Украіны Андрэй Сібіга ўжо адрэагаваў на заяву Пуціна.

«Проста цяпер сама меней сем краін гатовы прыняць сустрэчу лідэраў Украіны і Расеі, каб пакласьці канец вайне. Аўстрыя, Апостальская Сталіца, Швайцарыя, Турэччына і тры дзяржавы Пэрсыдзкай затокі. Гэта сур’ёзныя прапановы, і прэзыдэнт Зяленскі гатовы да такой сустрэчы ў любы момант. Аднак Пуцін працягвае тлуміць усім галаву, вылучаючы загадзя непрымальныя прапановы. Толькі нарошчваньне ціску можа прымусіць Расею нарэшце сурʼёзна паставіцца да мірнага працэсу», — напісаў Сібіга ў сацыяльных сетках.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG