Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цяпер можна назіраць онлайн, як падкормліваюць дзікіх жывёл у Белавескай пушчы


Дзік каля адной з кармушак у Нацыянальным парку «Белавеская пушча», 26 жніўня 2025 году
Дзік каля адной з кармушак у Нацыянальным парку «Белавеская пушча», 26 жніўня 2025 году

У Нацыянальным парку «Белавеская пушча» адкрылі доступ да дзьвюх камэраў, празь якія можна дыстанцыйна назіраць, як дзікія жывёлы прыходзяць падсілкавацца да зробленых адмыслова для іх кармушак.

Як вынікае з паведамленьня на афіцыйным сайце Нацыянальнага парку, камэры ўсталяваныя сама меней у двух месцах, дзе можна дыстанцыйна назіраць за жывёламі.

Напярэдадні да кармушак прыйшоў статак казуляў, а сёньня найчасьцей прыходзілі дзікі.

Дзікоў у Беларусі прыкметна паменела з 2013 году праз адстрэл у межах барацьбы з афрыканскай чумой сьвіней. У 2019 годзе папуляцыя складала ўсяго 1,5–2 тысячы асобін, а ў пачатку 2025 году крыху павялічылася і дасягнула прыблізна 8 тысяч.

У 2013 годзе папуляцыя дзікоў налічвала амаль 83 тысячы асобін.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG