Фонд зьбірае сродкі, каб дапамагчы дзецям палітвязьняў пайсьці ў дзіцячы садок ці школу з усім, што трэба: адзеньнем, абуткам, канцылярскімі вырабамі, заплечнікамі. Гэта простыя рэчы, безь якіх цяжка пачувацца нароўні зь іншымі, падкрэсьліваюць арганізатары збору.
«Чаму гэта важна? Таму што адсутнасць аднаго з бацькоў само па сабе сур’ёзнае выпрабаваньне. Бо ўвага грамадзтва здольная падтрымаць там, дзе няма ні стабільнасьці, ні пачуцьця бясьпекі. Кожны ўнёсак — гэта канкрэтная дапамога канкрэтнаму дзіцяці. І адначасова — знак салідарнасьці».
На кожнае дзіця да 16 гадоў будзе выплачана па 100 эўра. Заяўкі на атрыманьне дапамогі прымалі да 17 жніўня.
На 1 верасьня сабрана звыш 17 тысяч эўра. Агулам фонд заплянаваў на збор дзецям палітвязьняў суму ў 25 155 эўра.
Форум