Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы: сустрэчы ў Кітаі паказваюць, што антыдэмакратычныя сілы не зацікаўленыя ў міры


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, архіўнае фота
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, архіўнае фота

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа кажа, што Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) і яе дапаможныя структуры скарыстаюцца любой магчымасьцю, каб працягнуць вайну ва Ўкраіне.

«Краіны па той бок дэмакратыі скарыстаюцца любой магчымасьцю для працягу гэтай вайны і паспрабуюць пазьбегнуць мірных перамоваў», — цытуе сайт Літоўскай грамадзкай тэлевізіі словы Наўседа з размове з журналістамі ў Фінляндыі ў аўторак.

Паводле літоўскага прэзыдэнта, падтрымка на адрас Расеі на цяперашнім саміце ШАС у Кітаі сьведчыць аб тым, што перамовы пра мір стануць яшчэ больш складанымі.

«Міру можна дасягнуць толькі сілай, з дапамогай вельмі жорсткіх мер, якія павінна прыняць міжнародная супольнасьць, і перш за ўсё ЗША, Эўропа і іншыя краіны-аднадумцы», — заявіў Наўседа.

«Мы павінны пастарацца зрабіць усё магчымае для дасягненьня міру, але не любой цаной», — дадаў ён.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG