Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«ПіК Свабоды». Навошта Лукашэнка патрэбны Кітаю


Яраслаў Шымаў і Яўген Красулін. Каляж
Яраслаў Шымаў і Яўген Красулін. Каляж

Кітайскі лідэр Сі Цзіньпін правёў 3 верасьня ў Пэкіне грандыёзны ваенны парад у гонар 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны. На ім прысутнічаў таксама Аляксандар Лукашэнка, Уладзімер Пуцін і Кім Чэн Ын.

Гэтую сустрэчу ўжо называюць альянсам супраць «заходняга дамінаваньня» і альтэрнатыўнага глябальнага парадку на чале з Кітаем.

Госьці «Піка Свабоды» - гісторык і кітаіст Яўген Красулін і супрацоўнік Радыё Свабода Яраслаў Шымаў.

Красулін: Гэта Кітай патрэбны Лукашэнку, а не наадварот. А што можа даць яму Кітай? Кітай — не падатчык міласьціны, гэта даволі прагматычнае ўтварэньне, якое за свае інвэстыцыі, грошы і ўвагу будзе патрабаваць нешта ўзамен. Але пакуль не прасочваецца, што ім можа даць Лукашэнка. Кітай жа можа даць Лукашэнку легітымнасьць на міжнароднай арэне. Для Кітая існуе жорсткая герархія. Ёсьць Расея і ёсьць васал Расеі Беларусь. Таму Беларусь, як васал Расеі, ня можа быць васалам Кітаю. Кітай можа карыстацца Беларусьсю, але прызнаваць яе як суб’ект ён ня будзе.

Шымаў: Геапалітычнае і стратэгічнае разьмяшчэньне Беларусі даволі важнае. Магчыма дзякуючы гэтаму Кітай глядзець на Беларусь інакш, чым на некаторыя іншыя невялікія дзяржавы. Тут я маю на ўвазе афрыканскія краіны і суседзяў па паўднёва-Усодняй Азіі. Іншая справа, што ў зьнешнепалітычным пляне Беларусь і Расею цяпер з цяжкасьцю можна разьдзяліць. Таму я лічу, што ў будучыні адносіны Менска і Пэкіну будуць будавацца прыз прызму адносін Пэкіна і Масквы.


«ПіК Свабоды»

«ПіК Свабоды» — гэты штодзённая YouTube-праграма і падкаст, у якой журналісты Свабоды абмяркоўваюць галоўную падзею дня з палітыкамі, грамадзкімі дзеячамі, экспэртамі і аналітыкамі. Вострыя пытаньні і актуальныя камэнтары пра важныя падзеі для Беларусі і беларусаў.

Як глядзець на YouTube

Падпішыцеся на наш YouTube-канал «Свабода Premium», каб не прапусьціць ніводнага выпуску.

Як слухаць падкаст

Калі вам зручней слухаць, а не глядзець, наш праект дасяжны на асноўных падкаст-плятформах. Выберыце тую, якая падыходзіць менавіта вам.

Наш сайт
Apple Podcasts
Spotify
Soundcloud
Podcast Republic

Чароўная спасылка — клікнуўшы на яе, вы аўтаматычна трапіце на адну з папулярных плятформаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG