Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр італьянскі мадэльер Джорджыё Армані


Джорджыё Армані на модным паказе сёлета
Джорджыё Армані на модным паказе сёлета

Пра сьмерць знакамітага мадэльера паведаміла ягоная кампанія Giorgio Armani S.p.A.

Армані, якому быў 91 год, шмат для каго быў сынонімам сучаснага італьянскага стылю і элегантнасьці, піша Reuters. Ён спалучаў дызайнэрскі талент з кемлівасьцю бізнэсоўца, кіруючы кампаніяй, абарот якой складаў каля 2,3 мільярда эўра ў год.

Армані некаторы час хварэў і быў вымушаны адмовіцца ад прысутнасьці на паказах сваёй кампаніі на Тыдні мужчынскай моды ў Мілане ў чэрвені. Гэта быў першы раз у ягонай кар’еры, калі ён прапусьціў адну з імпрэзаў сваёй кампаніі на подыюме.

Паводле заявы кампаніі, у суботу і нядзелю ў Мілане будзе арганізавана разьвітаньне з Армані. Дата пахаваньня пакуль не апублікаваная.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG