Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Кааліцыя ахвочых» будзе пастаўляць Украіне дальнабойныя ракеты, — брытанскі ўрад


На сустрэчы «кааліцыі ахвочых» ў Парыжы 4 верасьня 2025
На сустрэчы «кааліцыі ахвочых» ў Парыжы 4 верасьня 2025

Група краін-саюзьніц Украіны ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі, вядомая як «кааліцыя ахвочых», прыняла рашэньне аб пастаўцы Украіне дальнабойных ракет «для далейшага ўмацаваньня яе арсэналу».

Пра гэта паведаміў офіс прэм’ер-міністра Вялікай Брытаніі Кіра Стармэра па выніках парыскага саміту кааліцыі, дзе меліся выпрацоўваць гарантыі бясьпекі для Ўкраіны. У саміце прынялі ўдзел прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі і спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Стыў Уіткаф.

Зяленскі таксама правёў закрытую сустрэчу зь Уіткафам, паведаміў прэс-сакратар украінскага прэзыдэнта Сяргей Нікіфараў.

Прэзыдэнт Францыі Эмануэль Макрон і прэмʼер-міністар Вялікабрытаніі Кір Стармэр, якія ўзначальваюць «кааліцыю ахвочых», настойвалі на тым, што любыя эўрапейскія «сілы стрымліваньня», разьмешчаныя на тэрыторыі Ўкраіны, павінны мець падтрымку з боку ЗША. Офіс Стармэра паведаміў пасьля сустрэчы, што брытанскі прэмʼер-міністар «падкрэсьліў непарушнае абавязаньне групы дапамагаць Украіне, абапіраючыся на падтрымку прэзыдэнта Трампа, і адзначыў, што цяпер неабходна пайсьці яшчэ далей, каб узмацніць ціск на Пуціна з мэтай дабіцца спыненьня баявых дзеяньняў».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG