Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
Мэдыкам не ўдалося ўратаваць жыцьцё трохгадовага хлопчыка.
Напярэдадні, калі старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен сустракалася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Крынках на польска-беларускай мяжы, журналісты зафіксавалі побач узброеных памежнікаў Беларусі.
Deutsche Welle прывяла некалькі прыкладаў і камэнтар экспэрта.
Пры гэтым прадукцыйнасьць працы расьце павольна.
Старшыня КНР заявіў, што Кітай паскорыць стварэньне банку разьвіцьця ШАС, на штогадовым саміце арганізацыі ў Цяньдзіні ў панядзелак, 1 верасьня.
Урзуля фон дэр Ляен заявіла, што эўрапейскія саюзьнікі Ўкраіны працуюць над «даволі дакладнымі плянамі» і «выразнай дарожнай мапай» для разгортваньня войскаў ва Ўкраіне ў выпадку мірнага пагадненьня паміж Кіевам і Масквой.
У сталіцы Кабуле ўлады заявілі, што ратаўнікі сьпяшаюцца дабрацца да аддаленых вёсак, раскіданых па тэрыторыі з доўгай гісторыяй землятрусаў і паводак. Найбольш пацярпела правінцыя Нангархар, ёсьць пацярпелыя і ў сталіцы краіны Кабуле.
Вядомая служба онлайн-платы некарэктна працуе ў краіне ўжо некалькі дзён.
Малы Васіль пачаў казаць на чырвона-зялёныя сьцягі ў горадзе: «Гэта сымбалі нашай зямлі». Ягонай сястры Каміле ў школе загадалі кідаць «гранаты» і танцаваць на выбарах. Іхныя бацькі сабралі дзяцей і пераехалі ў Польшчу. Расказваем іхную гісторыю.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў аб затрыманьні падазраванага ў забойстве колішняга сьпікера парлямэнту Андрэя Парубія.
Падзеі 1 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.
Магутны лясны пажар каля Геленджыка, выкліканы крушэньнем украінскага бесьпілётніка, быў патушаны. Пра гэта ў нядзелю, 31 жніўня, паведаміў у сваім Telegram-канале губэрнатар Краснадарскага краю Веніямін Кандрацьеў.
Пра пачатак сумесных вучэньняў з калектыўнымі сіламі апэратыўнага рэагаваньня (КСАР) Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) паведаміла 31 жніўня Міністэрства абароны.
Пастановай Мінтранса ад 19 жніўня 2025 года зацьверджана павышэньне платы за праезд па платных дарогах. У сярэднім тарыфы вырастуць на 3%.
У Беларусі сярэдні заробак настаўнікаў перавышае 2,5 тысячы рублёў, гаворыцца ў аглядзе Нацыянальнага статыстычнага камітэта да Дня ведаў.
У нядзелю, 31 жніўня, старшыня Эўрапейскай камісіі Урзуля фон дэр Ляен сустрэлася з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам у Крынках на польска-беларускай мяжы. Пасьля сустрэчы яны апублікавалі заяву для СМІ.
Расея працягне так званую адмысловую ваенную апэрацыю, гэта значыць вайну супраць Украіны. Пра гэта ў суботу заявіў начальнік Генштаба расейскіх Узброеных сіл Валеры Герасімаў. Яго выступленьне апублікавала Мінабароны.
Кожная мова самабытная ня толькі гучаньнем і багатая ня толькі словамі. Устойлівыя выразы — фразэалягізмы й прыказкі — адлюстроўваюць нацыянальны характар і ўвасабляюць народную мудрасьць. Ці ведаем іх?
Уезду ў Эўразьвяз на 10:00 31 жніўня чакала 3.815 легкавых аўтамабіляў, вынікае з апэратыўных зьвестак Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Беларускае выдавецтва Grunwald у Канадзе выдала кулінарную кнігу The Belarusian Cookbook, напісаную гісторыкам Алесем Белым, які сабраў рэцэпты з розных традыцый: беларускіх, габрэйскіх, татарскіх, літоўскіх.
Падзеі 31 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
У Кітаі, куды Аляксандар Лукашэнка прыляцеў зь візытам для ўдзелу ў саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, яго сустракалі танцамі і кветкамі.
Радыё Свабода стварала гісторыю, але і ў будынках, якія таксама былі гістарычныя
Ва Ўзброеных сіла Літвы паведамілі аб усталяваньні на дарогах у закрытых пунктах пропуску на мяжы зь Беларусьсю перашкод, вядомых пад назвай «зубы цмока», якія зьяўляюцца часткай Балтыйскай лініі абароны.
Дэлегатка Каардынацыйнай рады, а таксама дэмакратычнай Беларусі ў ПАРЭ Вольга Карпушонак абвінаваціла кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўла Латушку ў сэксуальных дамаганьнях.
Праўладныя партыі Беларусі і Расеі «Белая Русь» і «Адзіная Расея» падпісалі ў Маскве пратакол аб міжпартыйнай супрацы ў 2025-2027 гадах.
Мясцовая паліцыя паведаміла, што стральба адбылася ў Сыхаўскім раёне Львова. У выніку атрыманых раненьняў Андрэй Парубій загінуў на месцы.
Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб’яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам.
Паводле ўкраінскіх маніторынгавых каналаў, сама меней чатыры бесьпілётнікі вылецелі ў бок Беларусі, адзін зь іх — у кірунку Берасьця. Яшчэ некалькі дронаў заляцелі ва Ўкраіну зь беларускай тэрыторыі.
Актор з Горадні Аляксандар Енджэеўскі адкрыў дзіцячую тэатральную школу ў Беластоку. Ён заўважае і тэрапэўтычны эфэкт ад заняткаў. Пра заняткі ў школе, падпрацоўку ў пункце выдачы і ў дастаўцы піццы, а таксама пра сваю мару актор расказаў Свабодзе.
30 жніўня ў сьвеце адзначаецца Дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Не абмінулі яны і Беларусь.
Падзеі 30 жніўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі падпісаў закон «Аб асновах дзяржаўнай палітыкі нацыянальнай памяці ўкраінскага народу». Ключавой навіной гэтага дакумэнта стала афіцыйнае замацаваньне паняцьця «рашызм» на дзяржаўным узроўні.
Літва, Латвія, Эстонія, Польшча і Фінляндыя накіравалі супольны ліст у Эўракамісію з просьбай пра дадатковае фінансаваньне аховы зьнешніх межаў ЭЗ.
ЗША афіцыйна закрываюць агенцтва па міжнародным разьвіцьці (USAID): дзяржсакратар Марка Рубіё напісаў пра гэта ў сетцы X, пацьвердзіўшы перадачу невялікай колькасьці праграм агенцтва пад кантроль Дзярждэпартамэнта ЗША.
Галоўныя падзеі тыдня ў відэа ад палітычнага аглядальніка Свабоды.
29 жніўня горадзенскім прадпрыемстве «Хімвалакно» падчас пераводу паравога катла з газу на дызэль адбылося «аварыйнае разбурэньне» катла.
Прапановы Менска па «далейшаму разьвіцьцю шматплянавага супрацоўніцтва ўнутры «шанхайскай сям’і», плянуе агучыць на саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС) Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
У пятніцу 29 жніўня польскія сілавікі прыехалі правяраць памяшканьне хабу «Робім разам». Падчас рэйду супрацоўнікі хабу пакінулі памяшканьне. Паводле кіраўніка хабу Сяргея Бульбы, гэта ўжо ня першы прыезд сілавікоў па скарзе, што ў хабе знаходзіцца зброя.
Паводле крыніцы DW у турэцкай паліцыі, Анатоль Котаў 21 жніўня пакінуў порт Трабзона на прыватнай яхце і адправіўся ў Сочы. Гэта адбылося ў той самы дзень, калі ён прыляцеў у Турэччыну з Варшавы.
Міжнародная плятформа па зборы доказаў злачынстваў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі сабрала сьведчаньні 2700 ахвяраў рэпрэсій.
Падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня. З палітолягам Паўлам Вусавым і іншымі гасьцямі этэру мы размаўляем пра зьнікненьне Анатоля Котава, паездку Лукашэнкі ў Кітай, сытуацыю з чэргамі аўтамабіляў на мяжы, вяртаньне дзяцей у школы, пра набыцьцё «Вялікага мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча.
Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) выявіла ў сек тары Газа цела загінулага закладніка Ілана Вайса і парэшткі яшчэ аднаго закладніка, асоба якога ўстанаўліваецца. Апэрацыя, як паведамляецца, стала магчымай дзякуючы дакладным дадзеным выведкі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі 29 жніўня заявіў, што краіны-саюзьнікі Кіева дамовіліся пачакаць да 1 верасьня сыгналаў ад Расеі аб гатоўнасьці да двухбаковай сустрэчы на вышэйшым узроўні.
У пятнічным выпуску «ПіКа Свабоды» мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня.
Галоўны нацыянальны тэатар ператварылі ў пляцоўку для канцэртаў расейскай папсы і нават вясельных цырымоніяў.
Прапагандысты АНТ распавялі прэтэнзіі сілавікоў да брэнду Belaruskicry і паказалі відэа допыту з удзельнікаў каманды Ягора Бужылава, які знаходзіўся за кратамі.
Крыніцы «Люстэрка» паведамілі, што затрыманы Алег Шэпель — старшыня Нацыянальнага Паралімпійскага камітэту і кіраўнік Беларускага таварыства інвалідаў у зроку.
Загрузіць яшчэ